Беларускі рэспубліканскі фонд фундаментальных даследаванняў аб'яўляе рэспубліканскі тэматычны конкурс на суісканне грантаў для маладых вучоных па пытаннях развіцця штучнага інтэлекту і яго ролі ў жыццядзейнасці сучаснага грамадства «Штучны інтэлект М-2025» (конкурс).
Мэта конкурсу – падтрымка таленавітай моладзі і прыцягненне яе да выканання фундаментальных навуковых даследаванняў у сферы развіцця штучнага інтэлекту.
Конкурс праводзіцца ў наступных навуковых галінах:
Суіскальнікамі грантаў могуць быць навуковыя і навукова-педагагічныя работнікі, дактаранты (суіскальнікі), аспіранты (ад'юнкты, суіскальнікі), магістранты, студэнты ўстаноў вышэйшай адукацыі ва ўзросце да 35 гадоў па стане на 1 студзеня 2025 г.
Заяўкі на конкурс прымаюцца не пазней за 27 снежня 2024 г. (да 17.00).
Падрабязней пра ўмовы ўдзелу – па спасылцы.
Па матэрыялах БРФФД
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).
Фота: xn--d1acdremb9i.xn--90ais/