16.09.2025

KIPO Academy – бясплатная адукацыйная платформа, распрацаваная патэнтным ведамствам Паўднёвай Карэі. Яна прызначана для навучання шырокага кола асоб дысцыплінам у галіне інтэлектуальнай уласнасці ў мэтах яе папулярызацыі і павышэння якасці сусветнага патэнтавання.

Зарэгістраваўшыся на сайце, карыстальнікі атрымліваюць магчымасць запісацца на бясплатныя курсы ў галіне інтэлектуальнай уласнасці. Пералік даступных курсаў, распрацаваных у супрацоўніцтве з Сусветнай арганізацыяй інтэлектуальнай уласнасці, досыць шырокі і дае магчымасць выбару для карыстальнікаў усіх узростаў і узроўняў падрыхтоўкі: у яго ўваходзяць праграмы як для спецыялістаў, так і для пачаткоўцаў.

На сайце прадстаўлены навучальныя лекцыі і практычныя семінары ў галіне прававой аховы тэхнічных рашэнняў, дызайнерскіх распрацовак і сродкаў індывідуалізацыі, а таксама ў сферы ацэнкі розных аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці і іх камерцыялізацыі ва ўмовах рынкавай эканомікі. Курсы даступныя на вялікай колькасці моў, у лік якіх уваходзіць і руская.

Акрамя таго, у спіс прапанаваных на сайце метадычных матэрыялаў ўключана прафесійная анімацыя для дзяцей і падлеткаў. Гэта яшчэ больш спрыяе папулярнасці рэсурсу і пашырае яго патэнцыйную аўдыторыю.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).


Фота: www.kipoacademy.kr/
Вверх