У трэцім нумары часопіса «Інтэлектуальная ўласнасць у Беларусі» апублікаваны артыкул «Распараджэнне выключным правам на таварны знак, які змяшчае геаграфічную назву ці ахоўваемае геаграфічнае ўказанне: аналіз заканадаўства дзяржаў – членаў ЕАЭС».
Аўтар – Наталля Сінішова, вядучы спецыяліст упраўлення таварных знакаў Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці.

Артыкул прысвечаны аналізу дзеючых у Рэспубліцы Беларусь і краінах – удзельніцах ЕАЭС прававых нормаў аб распараджэнні выключным правам на таварны знак, які змяшчае геаграфічную назву ці ахоўваемае геаграфічнае ўказанне. Прапануюцца для абмеркавання механізмы вырашэння выяўленай юрыдычнай калізіі.
Набыць нумары, якія выйшлі раней, можна, падпісаўшыся на часопіс «Інтэлектуальная ўласнасць у Беларусі» (падпісныя індэксы ў каталогах «Белпошты»: 009212 (ведамасная), 00921 (індывідуальная):
у аддзяленнях паштовай сувязі РУП «Белпошта»;
праз сістэму «Інтэрнэт-падпіска»;
на сайце РУП «Белпошта» www.belpost.by;
пры дапамозе плацежна-даведачных тэрміналаў;
дома.
Таксама фізічныя асобы могуць аформіць падпіску на PDF-версію часопіса на сайце ТАА «Электронныя сістэмы і сэрвісы» www.belpressa.by.
Больш падрабязная інфармацыя аб часопісе размешчана па спасылцы.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).
Фота: НЦІУ