Штогод 17 студзеня ва ўсім свеце адзначаецца Дзень дзіцячых вынаходстваў. У гэты дзень у розных кутках свету ўшаноўваюць юныя таленты, якія натхняюць і паказваюць, што творчы патэнцыял не ведае межаў.
Штогод больш за 500 тыс. дзяцей і падлеткаў вынаходзяць розныя гаджэты і гульні, ствараюць і мадыфікуюць робатаў і тэхніку. У Беларусі таксама шмат таленавітых дзяцей: так, у 2025 г. 10-гадовы мінчанін Кірыл Зельманскі атрымаў патэнт на прамысловы ўзор № 5360. Распрацоўка юнага вынаходніка – накаленнік з ультрагукавым пераўтваральнікам, які закліканы дапамагчы ў перамяшчэнні людзям з абмежаванымі магчымасцямі.
Важную ролю ў падтрымцы падрастаючых наватараў адыгрывае Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк, які падтрымлівае адораных навучэнцаў і развівае іх цікавасць да навукова-тэхнічнай дзейнасці. Яго місія накіравана на выяўленне актуальных тэндэнцый у адукацыі падрастаючага пакалення, стварэнне магчымасцяў для рэалізацыі іх навуковага патэнцыялу і натхненне на новыя ідэі і адкрыцці.
Віншуем юных вынаходнікаў з гэтым выдатным днём! Жадаем творчых поспехаў, новых адкрыццяў і інавацыйных рашэнняў на шляху да ўвасаблення сваіх ідэй у рэальнасць!
Больше новостей об интеллектуальной собственности – в наших соцсетях (Facebook, Instagram, Telegram, VK).
Фото: Злата Лукашэвіч