XII Міжнародны форум «Антыкантрафакт» пройдзе ў Астане

16 ноября 2024

Цікавае

5-6 снежня 2024 г. у Астане пройдзе XII Міжнародны форум «Антыкантрафакт-2024», прысвечаны пытанням процідзеяння незаконнаму абароту прамысловай прадукцыі, у тым ліку абароны правоў у сферы інтэлектуальнай уласнасці.

Арганізатарамі выступаюць: Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Казахстан, Еўразійская эканамічная камісія, Міжнародная асацыяцыя «Антыкантрафакт».

Дзелавая праграма форуму ўключае пленарнае пасяджэнне і 12 дыскусійных сесій, на якіх будуць разгледжаны пытанні прававога, мытнага, тэхнічнага рэгулявання і сертыфікацыі, абароны правоў спажыўцоў і дабрабыту чалавека, маркіроўкі і нагляду за прадукцыяй, неабходнасці ўзмацнення грамадскага кантролю, развіцця электроннага гандлю, выкарыстання IT-тэхналогій у сферы інтэлектуальнай уласнасці і інш.

Форум пройдзе ў гібрыдным фармаце (вочна і анлайн). Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі ўсіх зацікаўленых міністэрстваў і ведамстваў, таваравытворцаў, праваўладальнікаў і аб'яднанняў спажыўцоў, эксперты ў профільных галінах, прадстаўнікі прафесійных супольнасцяў і сродкаў масавай інфармацыі дзяржаў-членаў Еўразійскага эканамічнага саюза.

З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца на афіцыйным сайце мерапрыемства.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).


Фота: forum.anticounterfeight.org/