Дзень работнікаў фармацэўтычнай і мікрабіялагічнай прамысловасці

15 октября 2024

Цікавае

Штогод 15 кастрычніка фармацэўтычныя работнікі Рэспублікі Беларусь адзначаюць сваё прафесійнае свята – Дзень работнікаў фармацэўтычнай і мікрабіялагічнай прамысловасці.

Сёння ад эфектыўнасці, даступнасці і належнай якасці лекавых сродкаў залежыць не толькі развіццё айчыннай аховы здароўя як эканамічнай галіны, але і, што самае галоўнае, жыцці беларусаў.

Інтэлектуальная ўласнасць у галіне фармацэўтыкі і мікрабіялогіі іграе ключавую ролю ў абароне інавацый і распрацовак.

Так, у фармацэўтыцы патэнты абараняюць новыя лекі, хімічныя злучэнні і метады іх вытворчасці.

Акрамя таго, у мікрабіялогіі аўтарскія правы могуць абараняць навуковыя публікацыі, базы даных і праграмнае забеспячэнне, якое выкарыстоўваецца для аналізу даных.

Таксама лекі і біяпрадукты абараняюцца таварнымі знакамі, што дапамагае спажыўцам ідэнтыфікаваць прадукцыю і пазбягаць падробак.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).


Фота: Ніна Дубовік