15.10.2025

Штогод 15 кастрычніка адзначаецца Дзень работнікаў фармацэўтычнай і мікрабіялагічнай прамысловасці. Сучасная фармацэўтыка і мікрабіялогія іграюць ключавую ролю не толькі ў развіцці сістэмы аховы здароўя, але і ва ўмацаванні эканомікі краіны. Эфектыўнасць, даступнасць і высокі стандарт якасці лекавых сродкаў – залог здаровага жыцця і дабрабыту кожнага беларуса.

Інтэлектуальная ўласнасць займае асаблівае месца ў фармацэўтычнай і мікрабіялагічнай сферах. Патэнты дазваляюць абараняць лекавыя прэпараты, унікальныя хімічныя злучэнні і тэхналогіі іх вытворчасці. У галіне мікрабіялогіі аўтарскім правам ахоўваюцца навуковыя публікацыі, базы даных і спецыялізаванае праграмнае забеспячэнне для аналізу даных.

Таварныя знакі з'яўляюцца яшчэ адным важным інструментам аховы фармацэўтычнай прадукцыі, дапамагаючы пакупнікам адрозніваць арыгінальныя прэпараты ад падробак і гарантуючы іх якасць і бяспеку.

Віншуем з прафесійным святам! Няхай веды і імкненне да інавацый спрыяюць умацаванню здароўя нацыі і развіццю галіны!

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).

Фота: НЦІУ

Вверх