Дзень работнікаў фармацэўтычнай і мікрабіялагічнай прамысловасці
15 октября 2026
Цікавае
Кожны год 15 кастрычніка адзначаецца Дзень работнікаў фармацэўтычнай і мікрабіялагічнай прамысловасці. Сучасная фармацэўтыка і мікрабіялогія маюць найважнейшае значэнне не толькі ў развіцці сістэмы аховы здароўя, але і ва ўмацаванні эканамічнага патэнцыялу краіны. Эфектыўнасць, даступнасць і высокія стандарты якасці лекавых сродкаў – залог здаровага жыцця і дабрабыту кожнага жыхара Беларусі.
Інтэлектуальная ўласнасць займае асаблівае месца ў фармацэўтычнай і мікрабіялагічнай галінах. Патэнтная ахова забяспечвае абарону лекавых сродкаў, новых хімічных злучэнняў і спосабаў іх атрымання. У сферы мікрабіялогіі нормамі аўтарскага права ахоўваюцца навуковыя працы, базы даных і спецыяльнае праграмнае забеспячэнне для апрацоўкі інфармацыі.
Яшчэ адным значным сродкам аховы прадукцыі фармацэўтыкі выступаюць таварныя знакі, якія дазваляюць спажыўцам адрозніваць сапраўдныя лекі ад кантрафактных і пацвярджаюць іх якасць і бяспеку.
Віншуем з прафесійным святам! Хай вопыт, веды і імкненне да інавацый спрыяюць умацаванню і захаванню здароўя нацыі і росквіту галіны!
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Instagram, Telegram).
Фота: Злата Лукашэвіч