15.08.2024

Беларускія эксперты ў галіне інтэлектуальнай уласнасці (ІУ) і ўсе зацікаўленыя маюць магчымасць зарэгістравацца на бясплатны паглыблены навучальны курс Акадэміі САІУ – DL511OR – «Ліцэнзаванне праграмнага забеспячэння, уключаючы праграмнае забеспячэнне з адкрытым кодам».

Дадзены курс дае практычныя веды, неабходныя для аналізу і выбару найбольш прыдатнай ліцэнзіі для канкрэтных праектаў распрацоўкі праграмнага забеспячэння (ПЗ), уключаючы ПЗ з адкрытым кодам. Слухачы будуць навучацца навыкам вызначэння аптымальнага выбару ліцэнзіі і выяўлення ўплыву гэтага выбару на бізнес-працэсы і заканадаўства.

Курс прызначаны для ўсіх, хто працуе ў галіне інфармацыйных тэхналогій і распрацоўкі праграмнага забеспячэння, а таксама для спецыялістаў у галіне юрыспрудэнцыі і інтэлектуальнай уласнасці.

Рэгістрацыя на курс адкрыта па 10 верасня 2024 г. Зарэгістравацца на навучанне можна па спасылцы (пры адсутнасці асабістага ўліковага запісу на сайце Акадэміі САІУ патрэбна рэгістрацыя).

Нагадаем, Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці праводзіць навучальныя курсы ў сферы інтэлектуальнай уласнасці. Азнаёміцца са зместам праграм курсаў, якія праводзяцца НЦІУ, і зарэгістравацца для ўдзелу можна па спасылцы.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).


Фота: НЦІУ
Вверх