Да 25 ліпеня 2025 г. усіх жадаючых запрашаюць прыняць удзел у анлайн-галасаванні за прадукцыю, якая прэтэндуе на прысваенне Дзяржаўнага знака якасці. Ацаніць тавары па крытэры «эстэтычнасць» можна на партале «КАЧЕСТВО.БЕЛ» у спецыяльным раздзеле «Дзяржаўны знак якасці».
Пры ацэнцы ўлічваецца інфармацыйная выразнасць, гарманічнасць, рацыянальнасць формы, дасканаласць выканання і афармлення прадукцыі і інш.
Кожны спажывец можа прагаласаваць толькі адзін раз – паўторныя галасы ўлічвацца не будуць.
У бягучым годзе на прысваенне Дзяржаўнага знака якасці больш за 120 прадпрыемстваў краіны прадставілі больш за 200 найменняў прадукцыі. Этап экспертнай ацэнкі працягнецца да 1 жніўня 2025 г.
Даведка:
Дзяржаўны знак якасці прысвойваецца харчовым і прамысловым таварам для насельніцтва, а таксама прадукцыі вытворча-тэхнічнага прызначэння, вырабленай юрыдычнымі асобамі Рэспублікі Беларусь, якая адпавядае шэрагу крытэрыяў: бяспека, экалагічнасць, інавацыйнасць, тэхналагічнасць, эстэтычнасць.
Ацэнку па чатырох з пяці паказчыкаў (бяспека, экалагічнасць, інавацыйнасць, тэхналагічнасць) праводзяць профільныя дзяржаўныя органы, сярод якіх Дзяржстандарт, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях і галіновыя міністэрствы. Паказчык «эстэтычнасць» вызначаюць самі спажыўцы.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).