Як пазбегнуць складанасцяў пры выкарыстанні фонавай музыкі ў бізнесе
15 мая 2025
Цікавае
На партале ibMedia апублікаваны артыкул «Як пазбегнуць складанасцяў пры выкарыстанні фонавай музыкі ў бізнесе» спецыяліста аддзела заканадаўства ў сферы аўтарскага і сумежных правоў упраўлення прававога і кадравага забеспячэння Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці Юліі Дашкоўскай.
У артыкуле аўтарам разгледжаны:
- асаблівасці выкарыстання музыкі ў бізнесе, якія неабходна ведаць;
- спосабы правамернага выкарыстання музычных твораў;
- перавагі заключэння дагавора з арганізацыяй, якая займаецца калектыўным кіраваннем маёмаснымі правамі аўтараў і іншых праваўладальнікаў;
- тэрміны дзеяння аўтарскага права і сумежных правоў (з улікам змяненняў заканадаўства);
- наступствы парушэнняў аўтарскага права і сумежных правоў.
Азнаёміцца са зместам артыкула можна па спасылцы.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).
Фота: Ніна Дубовік