Статыстыка САІУ 2024: павелічэнне колькасці заявак на рэгістрацыю таварных знакаў і прамысловых узораў
15 апреля 2025
Цікавае
У 2024 г. Сусветная арганізацыя інтэлектуальнай уласнасці (САІУ) зафіксавала рост паказчыкаў па ўсіх глабальных рэестрах, уключаючы рэгістрацыю заявак на таварныя знакі і прамысловыя ўзоры. Гэта сведчыць аб тым, што кампаніі і індывідуальныя вынаходнікі ўсё больш актыўна выкарыстоўваюць сістэмы САІУ для абароны і прасоўвання сваіх прадуктаў на міжнародных рынках.
У прыватнасці, колькасць прамысловых узораў у заяўках, пададзеных па Гаагскай сістэме, павялічылася на 6,8% і дасягнула рэкорднага ўзроўню – 27 161 прамысловы ўзор. У 2024 г. найбольшая доля заявак прыйшлася на абсталяванне для запісу і сродкі сувязі (12,3%), за імі ішлі транспартныя сродкі (11,1%), упакоўка і кантэйнеры (7,9%), мэбля (7,6%) і прадметы хатняга ўжытку (5%).
Колькасць міжнародных патэнтных заявак па Дагавору аб патэнтнай кааперацыі (PCT) узросла на 0,5% і склала 273 900 дакументаў. Прэваліруючай вобласцю стала лічбавая сувязь – 10,5%. Значныя месцы занялі камп’ютарныя тэхналогіі (9,7%), якія да гэтага былі лідарамі спісу, пачынаючы з 2019 г., а таксама электратэхніка (8,6%), медыцынскія тэхналогіі (6,5%) і кантрольна-вымяральнае абсталяванне (4,4%).
Пасля двухгадовага спаду ў сферы міжнароднай рэгістрацыі таварных знакаў па Мадрыдскай сістэме быў зафіксаваны рост заявак на 1,2% (65 000). Самым запатрабаваным стаў клас, які ахоплівае камп’ютарную тэхніку, праграмнае забеспячэнне і іншае электраабсталяванне і электронную апаратуру (10,8% ад агульнай колькасці заявак).
Азнаёміцца з больш падрабязнай інфармацыяй можна па спасылцы.
Па матэрыялах САІУ
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).
Фота: НЦІУ