Грамадзянска-прававая характарыстыка тэхналогій у структуры вялікіх дадзеных
14 августа 2025
Цікавае
У трэцім нумары часопіса «Інтэлектуальная ўласнасць у Беларусі» апублікаваны артыкул «Грамадзянска-прававая характарыстыка тэхналогій у структуры вялікіх дадзеных».
Аўтар – Уладзіслаў Раюшкін, аспірант Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

У матэрыяле разгледжана тэрміналогія ў галіне інфармацыйных тэхналогій і звязаных з ёй праграмна-тэхнічных сродкаў. Прадстаўлена аўтарскае вызначэнне паняццяў, звязаных з тэхналогіямі вялікіх дадзеных. Выкананы грамадзянска-прававы аналіз тэхналогій вялікіх дадзеных і праграмна-тэхнічных сродкаў, якія забяспечваюць іх працу, з улікам вывучэння грамадзянска-прававых рэжымаў розных аб'ектаў права інтэлектуальнай уласнасці.
Набыць нумары, якія выйшлі раней, можна, падпісаўшыся на часопіс «Інтэлектуальная ўласнасць у Беларусі» (падпісныя індэксы ў каталогах «Белпошты»: 009212 (ведамасная), 00921 (індывідуальная):
-
у аддзяленнях паштовай сувязі РУП «Белпошта»;
-
праз сістэму «Інтэрнэт-падпіска»;
-
на сайце РУП «Белпошта» www.belpost.by;
-
пры дапамозе плацежна-даведачных тэрміналаў;
-
дома.
Таксама фізічныя асобы могуць аформіць падпіску на PDF-версію часопіса на сайце ТАА «Электронныя сістэмы і сэрвісы» www.belpressa.by.
Больш падрабязная інфармацыя аб часопісе размешчана па спасылцы.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).
Фота: НЦІУ