Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь створаны ў 1933 г. як дзяржаўны тэатр оперы і балета Беларусі на базе беларускай студыі оперы і балета. У 1930-я гг. былі пастаўлены тры нацыянальныя оперы – «У пушчах Палесся» А. Багатырова, «Міхась Падгорны» (2-я рэдакцыя) Я. Цікоцкага і «Кветка шчасця» А. Туранкова.
Найважнейшай падзеяй для нацыянальнай культуры і тэатра стала пастаноўка першага беларускага балета «Салавей» М. Крошнера па матывах аповесці З. Бядулі (1939, 1951), які паклаў пачатак гісторыі балета нацыянальнай тэматыкі ў Беларусі. У чэрвені 1940 г. спектаклі тэатра ішлі з вялікім поспехам у рамках Дэкады беларускага мастацтва ў Маскве.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны многія артысты тэатра сышлі на фронт альбо далучыліся да партызанскага руху. Акцёрамі тэатра ствараліся франтавыя канцэртныя брыгады, выдатныя артысты выступалі на перадавой перад салдатамі. Тэатр оперы і балета быў эвакуіраваны ў Паволжа Расіі (гарады Горкі і Каўроў), дзе працягваў актыўную творчую дзейнасць.
Адразу пасля вызвалення сталіцы калектыў вярнуўся ў Мінск і ў снежні 1944 г. адкрыў сезон прэм'ерай оперы «Алеся» Я. Цікоцкага. Гэта падзея адзначыла адраджэнне Нацыянальнага тэатра оперы і балета Беларусі. Пасля рамонту і рэканструкцыі пашкоджанага бамбёжкай будынка тэатра яго праца аднавілася, і вельмі хутка тэатр увайшоў у лік прызнаных лідараў культурнай прасторы постсавецкіх краін.
Па матэрыялах Вялікага тэатра Беларусі
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).
Фото: ctv.by/