XIV Міжнародны форум «Антыкантрафакт» пройдзе ў Астане
14 апреля 2026
Цікавае
28 мая 2026 г. у Астане пройдзе XIV Міжнародны форум «Антыкантрафакт-2026», прысвечаны пытанням процідзеяння незаконнаму абароту прамысловай прадукцыі, у тым ліку пытанням абароны правоў у сферы інтэлектуальнай уласнасці.
Арганізатары: Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Казахстан, Еўразійская эканамічная камісія, Міжнародная асацыяцыя «Антыкантрафакт».
У рамках праграмы форуму запланавана пленарнае пасяджэнне і шэраг дыскусійных сесій, а таксама VIII Міжнародны маладзёжны форум «Антыкантрафакт-М».
У праграме форуму – актуальныя пытанні аховы і абароны правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці, процідзеяння незаконнаму абарачэнню прамысловай прадукцыі, забеспячэння легальнасці абароту, пытанні прававога, мытнага, тэхнічнага рэгулявання і сертыфікацыі, абароны правоў спажыўцоў, процідзеяння парушэнням пры ажыццяўленні інтэрнэт-гандлю, маркіроўкі і прасочвальнасці прадукцыі, развіцця, укаранення і выкарыстання IT-тэхналогій у сферы інтэлектуальнай уласнасці і інш.
Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі ўсіх зацікаўленых міністэрстваў і ведамстваў, таваравытворцаў, праваўладальнікаў і аб'яднанняў спажыўцоў, эксперты ў профільных галінах, прадстаўнікі прафесійных супольнасцяў і сродкаў масавай інфармацыі дзяржаў – членаў Еўразійскага эканамічнага саюза.
З актуальнай інфармацыяй пра форум можна азнаёміцца на спецыялізаваным сайце мерапрыемства.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).
Фота: /forum.anticounterfeight.org