У шостым нумары часопіса «Інтэлектуальная ўласнасць у Беларусі» апублікавана частка першая артыкулу «Стварэнне і выкарыстанне аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці арганізацыямі сістэмы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь у 2021-2024 гг.».
Аўтар – Антон Калінін, кандыдат эканамічных навук, загадчык сектара фундаментальных і прыкладных даследаванняў Рэспубліканскага інавацыйнага ўнітарнага прадпрыемсБтва «Навукова-тэхналагічны парк БНТУ «Палітэхнік».

У артыкуле аналізуюцца паказчыкі дзейнасці універсітэтаў і універсітэцкіх тэхнапаркаў Рэспублікі Беларусь за 2021–2024 гг. Разглядаюцца кадравы патэнцыял, выкананне даследаванняў і распрацовак, а таксама стварэнне і прымяненне вынікаў навуковай дзейнасці. На аснове выяўленых тэндэнцый робяцца высновы аб развіцці магчымасцяў для стварэння і выкарыстання аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці ў гэтых арганізацыях.
Набыць нумары, якія выйшлі раней, можна, падпісаўшыся на часопіс «Інтэлектуальная ўласнасць у Беларусі» (падпісныя індэксы ў каталогах «Белпошты»: 009212 (ведамасная), 00921 (індывідуальная):
у аддзяленнях паштовай сувязі РУП «Белпошта»;
праз сістэму «Інтэрнэт-падпіска»;
на сайце РУП «Белпошта» www.belpost.by;
пры дапамозе плацежна-даведачных тэрміналаў;
дома.
Таксама фізічныя асобы могуць аформіць падпіску на PDF-версію часопіса на сайце ТАА «Электронныя сістэмы і сэрвісы» www.belpressa.by.
Больш падрабязная інфармацыя аб часопісе размешчана па спасылцы.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).
Фота: НЦІУ