Да ўвагі карыстальнікаў сістэмы РСТ
13 декабря 2024
Цікавае
З 1 снежня 2024 г. Міжнародным бюро Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці зменены памеры міжнародных пошлін па міжнародных заяўках.
Азнаёміцца з актуальнымі памерамі пошлін можна па спасылцы.
Даведка:
Пошліны, прадугледжаныя на міжнароднай фазе пры падачы міжнароднай заяўкі, уключаюць пошліну за перасылку, міжнародную пошліну за падачу і пошліну за правядзенне міжнароднага пошуку.
Пошліна за перасылку выплачваецца на карысць ведамства, якое вызначае яе памер і тую валюту, у якой дадзеная пошліна павінна быць выплачана.
Міжнародная пошліна за падачу выплачваецца на карысць Міжнароднага бюро, а пошліна за правядзенне міжнароднага пошуку – на карысць адпаведнага міжнароднага пошукавага органа.
Неабходнасць выплаты розных пошлін у рознай валюце тлумачыцца тым, што розныя кампетэнтныя міжнародныя органы маюць права ўсталяваць пошліну ў любой зручнай для іх валюце.
Выплата названых пошлін у адпаведнасці з правіламі 14.1(с), 15.3 і 16.1(f) Інструкцыі да PCT павінна быць праведзена заяўнікам на працягу аднаго месяца з даты атрымання міжнароднай заяўкі.
Па матэрыялах САІУ
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).
Фота: НЦІУ