13 лістапада – Сусветны дзень якасці
13 ноября 2025
Цікавае
Штогод у другі чацвер лістапада адзначаецца Сусветны дзень якасці, які падкрэслівае важнасць удасканалення якасці для развіцця эканомікі і грамадства. З 10 па 16 лістапада 2025 г. у Беларусі праходзіць Тыдзень якасці, у рамках якога запланаваны разнастайныя мерапрыемствы.
Рэспубліка Беларусь актыўна падтрымлівае міжнародныя ініцыятывы ў галіне якасці, пацвярджаючы сістэмны дзяржаўны падыход да гэтых пытанняў. Указам Прэзідэнта № 31 ад 17 студзеня 2025 г. 2025-2029 гг. аб'яўлены пяцігодкай якасці, з акцэнтам на ўкараненне сучасных метадаў кіравання, беражлівай вытворчасці і павышэнне якасці прадукцыі ў розных сферах, уключаючы будаўніцтва і адукацыю.
Сусветны дзень якасці падкрэслівае не толькі важнасць стандартаў, але і пастаяннае імкненне да іх удасканалення на ўсіх этапах вытворчасці. Якасць прадукцыі і паслуг напрамую залежыць ад інтэлектуальнай уласнасці, якая ахоплівае інавацыі, новыя тэхналогіі, брэнды. Беларусь надае асаблівую ўвагу ахове правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці, што спрыяе стварэнню канкурэнтаздольнай прадукцыі, развіццю даследаванняў і розных інавацыйных рашэнняў.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).
Фота: Злата Лукашевіч