28 сакавіка 2024 г. адбудзецца кірмаш інавацыйных распрацовак «Будаўніцтва і энергетыка: матэрыялы, канструкцыі, тэхналогіі». Арганізатары – Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь, Беларускі інстытут сістэмнага аналізу і інфармацыйнага забеспячэння навукова-тэхнічнай сферы.
Мерапрыемства арганізавана ў мэтах забеспячэння выканання норм Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 лютага 2013 г. № 59 «Аб камерцыялізацыі вынікаў навуковай і навукова-тэхнічнай дзейнасці, створаных за кошт дзяржаўных сродкаў». Выстава накіравана на фарміраванне і развіццё сувязяў паміж прадпрыемствамі, арганізацыямі, установамі навукі і адукацыі, выкарыстанне перадавых навукова-тэхнічных і інавацыйных распрацовак у рэальным сектары эканомікі.
Да ўдзелу запрашаюцца аўтары інавацыйных распрацовак з навуковых арганізацый і ўстаноў адукацыі, інавацыйна актыўных прадпрыемстваў, прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання і іншых арганізацый, якія курыруюць пытанні інавацыйнай дзейнасці, а таксама інвестары, спажыўцы, іншыя зацікаўленыя.
Заяўкі для ўдзелу распрацоўшчыкаў неабходна накіраваць да 29 лютага 2024 г. (на рускай і англійскай мовах) па электроннай пошце: seminar@belisa.org.by.
Зацікаўленым удзельнікам неабходна да 27 сакавіка 2024 г. прайсці анлайн-рэгістрацыю.
Удзел у выставе бясплатны.
З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца па спасылцы.
Па матэрыялах ДКНТ
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).
Фота: Freepik