Зацверджана Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі аб супрацоўніцтве ў сферы інтэлектуальнай уласнасці

12 августа 2025

Цікавае

Пастановай Савета Міністраў ад 7 жніўня 2025 г. № 422 зацверджана Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі аб супрацоўніцтве ў сферы інтэлектуальнай уласнасці (Пагадненне).

Пагадненне замацоўвае асноўныя механізмы і напрамкі супрацоўніцтва ў сферы прававой аховы аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці. Прадугледжаны такія напрамкі супрацоўніцтва, як абмен інфармацыяй аб заканадаўстве і правапрымяняльнай практыкай у сферы інтэлектуальнай уласнасці; супрацоўніцтва праваахоўных і мытных органаў; укараненне сучасных інфармацыйных тэхналогій у сферы аховы і абароны правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці ў лічбавым асяроддзі; узаемадзеянне на міжнародных пляцоўках; прафесійная падрыхтоўка, павышэнне кваліфікацыі і правядзенне сумесных навуковых мерапрыемстваў.

Для мэт ажыццяўлення супрацоўніцтва ў рамках рэалізацыі Пагаднення вызначаны:

кампетэнтнымі органамі Рэспублікі Беларусь Міністэрства ўнутраных спраў, Міністэрства інфармацыі, Міністэрства культуры, Міністэрства адукацыі, Міністэрства сувязі і інфарматызацыі, Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях, Дзяржаўны мытны камітэт і Следчы камітэт;

каардынуючым органам вызначаны Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях.

Пагадненне ўступае ў сілу з даты атрымання па дыпламатычных каналах апошняга пісьмовага паведамлення аб выкананні Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі ўнутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для ўступлення Пагаднення ў сілу.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).

Фота: НЦІУ