Анлайн-выстава патэнтаў «Разумны горад»
12 августа 2024
Цікавае
Канцэпцыя «Разумнага горада» – стратэгічная аснова для трансфармацыі гарадскога асяроддзя з дапамогай інфармацыйных тэхналогій і сетак Інтэрнэту рэчаў (IoT). У Беларусі ключавым механізмам увасаблення гэтай канцэпцыі стаў праект «Разумныя гарады Беларусі«, арыентаваны на аб'яднанне розных «разумных» рашэнняў (дзяржаўных, галіновых, грамадскіх, прыватных і іншых) у лічбавую экасістэму краіны.
Адметнай рысай праекта з'яўляецца рэалізацыя ў сярэдніх і малых гарадах. Такі падыход спрыяе шырокаму распаўсюджванню тэхналогій сярод насельніцтва, спрашчае адміністраванне ўнутраных гарадскіх працэсаў і робіць жыццё жыхароў камфортней і бяспечней.
На анлайн-выставе прадстаўлены апісанні патэнтаў, звязаных з рознымі інтэлектуальнымі сістэмамі ў канцэпцыі «разумнага горада»: збор дажджавой вады, кіраванне дарожным рухам, паркоўка, маніторынг навакольнага асяроддзя і г.д. Наведвальнікі выставы могуць убачыць прыклад воблачнай інтэлектуальнай платформы прыняцця рашэнняў для мэт кіравання разумным горадам, а таксама некаторыя іншыя дакументы патэнтнага фонду Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэкі (РНТБ).
Азнаёміцца з выставай патэнтнага фонду РНТБ можна па спасылцы.
Па матэрыялах РНТБ
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).
Фота: rlst.by/