12.05.2026

19 лістапада 2026 г. у Мінску ў дзяржаўнай навуковай установе «Аб'яднаны інстытут праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» адбудзецца XХV Міжнародная навукова-тэхнічная канферэнцыя «Развіццё інфарматызацыі і дзяржаўнай сістэмы навукова-тэхнічнай інфармацыі» (РІНТІ-2026).

У праграме канферэнцыі:

  • аналіз стану, праблем развіцця, а таксама метадаў і сродкаў фарміравання адзінай інфармацыйнай прасторы ў інтарэсах грамадзян, грамадства і дзяржавы;
  • развіццё электроннай дзяржавы, лічбавай эканомікі, электроннага гандлю, лагістыкі, аховы здароўя, навучання, а таксама аблічбоўка культурнай спадчыны і стварэнне нацыянальнага электроннага кантэнту;
  • фарміраванне нарматыўна-прававой базы, інтэграванай сістэмы стандартызацыі, сертыфікацыі і экспертызы;
  • распрацоўка і ўкараненне карпаратыўных і бібліятэчных сістэм для падтрымкі навуковай і інавацыйнай дзейнасці;
  • рэгіянальная інфарматызацыя і інфраструктура: стварэнне адзінай навукова-інфармацыйнай прасторы, падтрымка навукі і адукацыі на базе сучасных тэхналогій;
  • даследаванні працэсаў лічбавізацыі эканомікі і грамадства;
  • штучны інтэлект і кагнітыўныя тэхналогіі ў інфарматызацыі і інш.

Для ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі дзяржаўных і прыватных беларускіх і замежных арганізацый, грамадскіх аб'яднанняў, навуковыя работнікі, прафесарска-выкладчыцкі састаў арганізацый і ўстаноў адукацыі, супрацоўнікі бібліятэк, аспіранты, спецыялісты ў галіне лічбавізацыі і інш.

Фармат мерапрыемства гібрыдны. Удзел бясплатны.

Да пачатку канферэнцыі выдаецца зборнік дакладаў. Даклады прадастаўляюцца з 18 мая па 21 жніўня 2026 г. на электронную пошту vengerov@basnet.by.

Азнаёміцца з дэталямі ўдзелу ў мерапрыемстве можна на сайце канферэнцыі.

Па матэрыялах АІПІ НАН Беларусі

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).


Фота: Злата Лукашэвіч
Вверх