Карысныя рэсурсы ў сферы інтэлектуальнай уласнасці: партал зялёных тэхналогій WIPO GREEN

12 мая 2025

Цікавае

WIPO GREEN – гэта некамерцыйны анлайн-партал, створаны Сусветнай арганізацыяй інтэлектуальнай уласнасці для забеспячэння супрацоўніцтва стваральнікаў і спажыўцоў так званых зялёных тэхналогій, якія павышаюць бяспеку і якасць жыцця на планеце. Дзякуючы сваёй базе даных і сетцы спасылак на іх WIPO GREEN аб'ядноўвае ключавых рынкавых гульцоў і спрыяе распаўсюджванню экалагічна важных тэхнічных рашэнняў па ўсім свеце. Патэнцыяльнымі кліентамі партала з'яўляюцца прадпрымальнікі, патэнтныя ведамствы і вынаходнікі як асноўныя спажыўцы патэнтнай інфармацыі, звязанай з выкарыстаннем зялёных тэхналогій у прамысловасці, даследаваннях і гандлі.

На партале WIPO GREEN карыстальнік атрымлівае доступ да пошукавай сістэмы, якая можа функцыянаваць у некалькіх рэжымах пошуку і працаваць з паўнатэкставымі версіямі розных патэнтаў і непатэнтных выданняў. Знойдзеныя дакументы ўтрымліваюць падрабязную інфармацыю, якая дае магчымасць любой зацікаўленай асобе звярнуцца да ўладальніка адпаведнай тэхналогіі з прапановай супрацоўніцтва. Больш за тое, WIPO GREEN аб'ядноўвае на адной пляцоўцы тэхналогіі на ўсіх стадыях іх распрацоўкі – ад праектаў да гатовых прадуктаў. Тым самым дасягаецца ўніверсальнасць данага рэсурсу і, такім чынам, яго шырокая запатрабаванасць.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).


Фота: wipo.int/wipogreen/