У першым нумары часопіса «Інтэлектуальная ўласнасць у Беларусі» ў рубрыцы «Інавацыі ў аўтарскім праве» апублікаваны артыкул «Прававая ахова сакрэту вытворчасці (ноу-хау) у галіне біятэхналогіі (на прыкладзе біялагічных лекавых прэпаратаў)».
Аўтар – Кацярына Кішкевіч, старшы выкладчык кафедры эканомікі, кіравання і права, магістр Міжнароднага інстытута кіравання і прадпрымальніцтва, аспірант Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта.

Аўтар разглядае абарону аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці ў галіне біятэхналогій (на прыкладзе біялагічных прэпаратаў), акцэнтуючы ўвагу на прававой ахове вытворчых сакрэтаў (ноу-хау) ад незаконнага выкарыстання. Аналізуюцца тэрміны «лекавыя прэпараты», «біяаналаг» і «ўзноўлены лекавы прэпарат (генерык)» у кантэксце прымянення камерцыйнай тайны.
Азнаёміцца з матэрыялам, а таксама набыць нумары, якія выйшлі раней, можна падпісаўшыся на наш часопіс «Інтэлектуальная ўласнасць у Беларусі» (падпісныя індэксы ў каталогах «Белпошты»: 009212 (ведамасная), 00921 (індывідуальная)):
Таксама фізічныя асобы могуць аформіць падпіску на PDF-версію часопіса на сайце ТАА «Электронныя сістэмы і сэрвісы» www.belpressa.by.
Больш падрабязная інфармацыя аб часопісе размешчана на афіцыйным сайце Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці па спасылцы.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).
Фота: Ніна Дубовік