12.02.2025

5 сакавіка 2025 г. у Мінску адбудзецца кірмаш інавацыйных распрацовак «Медыцына і біятэхналогіі». Арганізатары – Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь, дзяржаўная ўстанова «Беларускі інстытут сістэмнага аналізу і інфармацыйнага забеспячэння навукова-тэхнічнай сферы».

Да ўдзелу запрашаюцца аўтары інавацыйных распрацовак з навуковых арганізацый і ўстаноў адукацыі, інавацыйна актыўных прадпрыемстваў, прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання і іншых арганізацый, якія курыруюць пытанні інавацыйнай дзейнасці, а таксама інвестары, спажыўцы, іншыя зацікаўленыя.

Заяўкі для ўдзелу распрацоўшчыкаў неабходна накіраваць да 19 лютага 2025 г. (на рускай і англійскай мовах) па электроннай пошце: seminar@belisa.org.by. Пры прадастаўленні інфармацыі аб інавацыйных распрацоўках звяртаецца ўвага на прэзентацыю распрацовак, створаных з выкарыстаннем бюджэтных сродкаў, якія падлягаюць абавязковай камерцыялізацыі (выкананых у рамках навукова-тэхнічных праграм, дзяржаўных праграм і асобных інавацыйных праектаў).

Удзел у кірмашы бясплатны. Фармат удзелу гібрыдны (вочна і анлайн). Зацікаўленым удзельнікам (слухачам) неабходна да 28 лютага 2025 г. прайсці анлайн-рэгістрацыю. З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца па спасылцы.

Па матэрыялах БелІСА

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).


Фота: БелІСА
Вверх