Карысныя рэсурсы ў сферы інтэлектуальнай уласнасці: Цэнтр статыстычных даных САІУ
12 января 2026
Цікавае
Створаны Сусветнай арганізацыяй інтэлектуальнай уласнасці (САІУ) Цэнтр статыстычных даных аб'ядноўвае ў сабе звесткі аб усіх аб'ектах прамысловай уласнасці, якія ахоўваюцца ў рамках нацыянальных, рэгіянальных і міжнародных прававых актаў.
На стартавай старонцы рэсурсу размешчаны шэраг укладак, якія адказваюць за розныя ахоўныя аб'екты, а таксама за абагульненую статыстыку па розных краінах і патэнтных ведамствах. У рамках кожнай з укладак карыстальніку даступныя опцыі, якія дазваляюць максімальна дакладна сфармуляваць пошукавы запыт і забяспечыць карэктную выдачу вынікаў. Так, на прысвечанай вынаходствам ўкладцы «Патэнт» падтрымліваецца пошук дакументаў па дваццаці розных крытэрыях, у тым ліку па колькасці пададзеных заявак, ліку дзеючых патэнтаў, ліку патэнтаў, якія адносяцца да вядучых абласцей навукі і тэхнікі і інш. Знойдзеныя дакументы могуць быць адабраны і згрупаваны па ведамствах падачы, краінах паходжання заяўнікаў і некаторых іншых крытэрыях. Акрамя таблічнага прадстаўлення інфармацыі, у сістэме падтрымліваецца вывядзенне вынікаў пошуку на экран і друк у выглядзе дыяграм і графікаў. Даступная рэтраспектыва пошуку складае перыяд з 1980 г. па цяперашні час.
Прадстаўленыя ў сістэме звесткі бяруцца з мноства крыніц, сярод якіх базы нацыянальных і рэгіянальных патэнтных ведамстваў, а таксама платная еўрапейская база даных PatStat. Паколькі гэтыя звесткі амаль цалкам адлюстроўваюць карціну сусветнага патэнтнага рынку, Цэнтр статыстычных даных САІУ незаменны для спецыялістаў, якія жадаюць вывучыць гэты рынак у яго статычным і дынамічным прадстаўленні.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).
Фота: Злата Лукашевіч