11.11.2025

11 лістапада 2025 г. у Маскве адбыўся IV Медыяфорум краін СНД «Развіццё медыя ў свеце, які змяняецца» (медыяфорум).

Арганізатарам выступіла Міжнародная Медыягрупа «Россия сегодня» пры падтрымцы Міністэрства лічбавага развіцця, сувязі і масавых камунікацый Расійскай Федэрацыі.

У рамках медыяфоруму эксперты абмеркавалі бягучы стан медыясферы, перспектывы яе развіцця, а таксама разгледзелі эфектыўныя механізмы процідзеяння рызыкам, якія ўзнікаюць у медыягаліне, у краінах СНД.

У працы сесіі «Медиаправо: Цифровые реалии» прыняла ўдзел вядучы спецыяліст аддзела права прамысловай уласнасці і дагавораў упраўлення прававога і кадравага забеспячэння НЦІУ, к. ю. н., дацэнт Дыяна Іванова.

Сесія была прысвечана абмеркаванню ключавых пытанняў, сярод якіх: забеспячэнне справядлівага балансу паміж абаронай правоў аўтараў і доступам грамадства да ведаў і культуры; роля штучнага інтэлекту (ШІ) як інструмента абароны аўтарскіх правоў і ўплыў ШІ на змяненне заканадаўства; ці павінны інфармацыйныя пасярэднікі несці адказнасць за парушэнні аўтарскіх правоў на сваіх платформах і інш.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).

Фота: Дыяна Іванова

Вверх