11.10.2024

Іосіф Рыгоравіч Крупскі нарадзіўся 11 кастрычніка 1949 г. у вёсцы Куплін Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці. У 1960 г. скончыў Мінскае дзяржаўнае мастацкае вучылішча імя А. К. Глебава, потым – Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў, атрымаўшы кваліфікацыю мастака-жывапісца (1968).

У 1978 г. быў прыняты ў Саюз мастакоў Беларусі. Яго творы знаходзяцца ў музеях і карцінных галерэях Брэста, Баранавічаў, Мінска, Пружанаў, у прыватных калекцыях Беларусі і Польшчы. Іосіф Рыгоравіч шмат гадоў працаваў у Брэсце на мастацка-вытворчым прадпрыемстве «Мастацтва».

Іосіф Крупскі працаваў у станковым жывапісе (пейзаж, партрэт) і манументальна-дэкаратыўным мастацтве (мазаіка, сграфіта, фрэска). У працах нярэдка звяртаўся да тэматыкі малой радзімы («Вёска майго дзяцінства», «Пружанскія балоты», «Палессе»), Вялікай Айчыннай вайны («Фарсіраванне Дняпра», «Абарона Брэсцкага вакзала», «Невядомыя салдаты»).

У тэхніцы сграфіта (стварэнне малюнкаў на сценах драпаваннем малюнка па тынкоўцы, якая адрозніваецца ад колеру асновы сцяны) выкананы творы ў кінатэатры «Беларусь» (Брэст), у Палацы культуры камбіната верхняга трыкатажу («Нітка вечнасці», Пінск).

Таксама аўтарству мастака належыць мазаіка «Юнацтва» на фасадзе спарткомплексу Брэсцкага педагагічнага ўніверсітэта і роспіс «Жыццё» у кінатэатры «Мір» (Брэст).

 Па матэрыялах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).


Фота: НЦІУ
Вверх