Генеральны дырэктар Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці (САІУ) Дарэн Танг распавёў, што за 15 гадоў інвестыцыі ў нематэрыяльныя актывы выраслі ў тры разы больш, чым у матэрыяльныя. Летась яны дасягнулі амаль 7 трлн долараў.
«Самі інавацыі развіваюцца і змяняюцца, прычым лічбавыя інавацыі набываюць усё большае значэнне і аб'ядноўваюцца з прамысловымі. Грань паміж апаратным і праграмным забеспячэннем сціраецца. Амаль трэць усіх патэнтаў, выдадзеных сёння, адносіцца да лічбавых тэхналогій. Гэтая тэндэнцыя захаваецца з улікам павелічэння колькасці патэнтаў, якія адносяцца да генератыўнага штучнага інтэлекту», – адзначыў Д. Танг.

У сваім выступе ён таксама падкрэсліў, што сёння роля інтэлектуальнай уласнасці (ІУ) стала значнай, таму ІУ больш не можа разглядацца як асобны юрыдычны сегмент. ІУ – гэта сукупнасць нематэрыяльных актываў, якія выкарыстоўваюцца прадпрыемствамі для росту, а краінамі – для развіцця.
«Усе гэтыя змены ў галіне інавацый, тэхналогій і творчасці адбываюцца ў свеце, які ўсё больш падзяляецца геапалітычна. Дасягненне дамоўленасцяў стала цяжкім, а наша здольнасць ўсталёўваць сусветныя стандарты і нормы істотна запаволілася. Аднак, нягледзячы на тое што кансенсус стаў цяжкадасягальным, ён не знік», – сказаў Д. Танг.
Больш падрабязна з дакладам Генеральнага дырэктара САІУ можна азнаёміцца па спасылцы.
Па матэрыялах САІУ
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).