11.06.2024

31 мая 2024 г. завяршылася навучанне пераможцаў II Міжнароднага конкурсу «Адкрываючы свет інтэлектуальнай уласнасці. 2023» у Адукацыйным цэнтры праграмавання і высокіх тэхналогій ITeen Аcademy.

За кароткі перыяд анлайн-навучання вучні захоплена асвоілі асновы Python, азнаёміліся з бібліятэкай PyGame. У якасці выпускных праектаў хлопцы прадставілі музычны плэер і гульню пра драконаў.

Сертыфікаты аб праходжанні курса «Асновы праграмавання на мове Python» былі ўручаны двум пераможцам, якія прайшлі ўсё навучанне, – Андрэю Рошчыну і Паўлу Сытову.

Навучэнцы адзначылі, што курс быў даступным, пазнавальным і цікавым, адведзенага часу хапіла для засваення прапанаванага матэрыялу, а таксама падкрэслілі высокі ўзровень арганізацыі навучання і прафесіяналізм выкладчыкаў.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram).

Фота: НЦІУ, ITeen Аcademy

Вверх