Адкрыты прыём заявак у Летнюю школу па кіраванні Інтэрнэтам, якая пройдзе ў рэжыме анлайн з 15 ліпеня па 20 жніўня 2024 г. Да ўдзелу ў навучанні запрашаюцца студэнты, аспіранты, маладыя выкладчыкі, даследчыкі і іншыя зацікаўленыя.
У цэнтры ўвагі мерапрыемстваў у рамках Летняй школы:
Уводны курс у асновы кіравання Інтэрнэтам.
Абарона інтэлектуальнай уласнасці ў Інтэрнэце.
Лічбавыя тэхналогіі будучыні. Штучны інтэлект.
Лічбавая дыпламатыя.
Устойлівае развіццё.
Навучанне бясплатнае. Заяўкі прымаюцца да 10 ліпеня 2024 г. (неабходна запоўніць анкету). Пры ўмове паспяховага засваення праграмы удзельнікі атрымаюць сертыфікат аб дадатковай адукацыі Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта.
З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца па спасылцы.
Даведка:
Летняя школа па кіраванні Інтэрнэтам арганізавана Каардынацыйным цэнтрам даменаў. RU/. РФ сумесна з факультэтам міжнародных адносін Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта і з'яўляецца часткай глабальнага руху Schools on Internet Governance (SIG).
Задача школы – інфармаванне слухачоў аб актуальных пытаннях кіравання Інтэрнэтам і лічбавага супрацоўніцтва на глабальным і рэгіянальным узроўнях, фарміраванне неабходных навыкаў для паўнавартаснага ўдзелу ў дзейнасці міжнародных арганізацый, тэматычных канферэнцыях і дыскусіях па ўказаных тэмах.
Па матэрыялах РДАІУ
Фота: summerigschool.cctld.ru/