Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк падаў заяўку на выдачу патэнта Рэспублікі Беларусі на прамысловы ўзор
10 декабря 2024
Цікавае
4 снежня 2024 г. Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці прыняў заяўку на выдачу патэнта Рэспублікі Беларусі на прамысловы ўзор ад установы адукацыі «Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк».
Аўтарам прамысловага ўзору з'яўляецца навучэнка 10 класа сярэдняй школы г. Камянца Аліна Юзвук.
Заяўлены прамысловы ўзор уяўляе сабой каленнае крэсла, якое створана для фарміравання і падтрымання здаровай паставы і прафілактыкі захворвання пазваночніка і паясніцы. Раўнамернае размеркаванне вагі забяспечвае правільную пасадку, дапамагае зняць залішняе напружанне мышцаў, а старанна прадуманая канструкцыя выраба забяспечвае правільнае становішча ног.
Дарэчы, НЦІУ і Дзіцячы тэхнапарк наладжваюць цеснае ўзаемадзеянне, пра што сведчыць падпісаны 4 верасня 2024 г. Мемарандум аб супрацоўніцтве.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).
Фота: ndtp.by/