Сусветны дзень навукі за мір і развіццё
10 ноября 2025
Цікавае
Сусветны дзень навукі за мір і развіццё адзначаецца штогод 10 лістапада закліканы падкрэсліць ключавую ролю навукі ў грамадстве і значнасць уцягвання людзей у навуковыя дыскусіі. Дзень зацверджаны і абвешчаны ЮНЕСКА ў 2001 г.
Цесна звязваючы навуку з грамадствам, гэты дзень накіраваны на забеспячэнне інфармаванасці грамадзян аб навуковых дасягненнях. Акрамя таго, адзначаецца роля навукоўцаў ва ўстойлівым развіцці нашага грамадства.
У 2023 г. Генеральная Асамблея ААН абвясціла 2024-2033 гг. Міжнародным дзесяцігоддзем навук у інтарэсах устойлівага развіцця. Гэта прызнанне важнасці супрацоўніцтва навукі, палітыкі і грамадства для вырашэння глабальных выклікаў і дасягнення мэт устойлівага развіцця.
Віншуем з Сусветным днём навукі за мір і развіццё! Няхай навуковыя дасягненні натхняюць на стварэнне, а веды дапамагаюць будаваць інавацыйную і бяспечную будучыню!
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).
Фота: ЮНЕСКА