Беларусь у асобах: Галембіеўскі Анатоль Іосіфавіч

10 октября 2025

Цікавае

Анатоль Іосіфавіч Галембіеўскі нарадзіўся 13 кастрычніка 1935 г. У 1965 г. скончыў Калінінградскі тэхнічны інстытут, атрымаў дыплом інжынера-механіка па спецыяльнасці «Тэхналогія машынабудавання, металарэжучыя станкі і інструменты». Працаваў інжынерам-канструктарам у эксперыментальным цэху ЦКБ ЭП у Калінінградзе.

З 1965 па 1975гг. – асістэнт, старшы выкладчык, дацэнт кафедры тэхналогіі машынабудавання Калінінградскага тэхнічнага інстытута. Па заканчэнні аспірантуры ў 1971г. у Фізіка-тэхнічным навукова-даследчым інстытуце Акадэміі навук БССР абараніў кандыдацкую дысертацыю па спецыяльнасці «Тэхналогія машынабудавання». З 1975 па 1997 гг. – дацэнт кафедры тэхналогіі машынабудавання і кафедры металарэзных станкоў і інструментаў Наваполацкага палітэхнічнага інстытута. У 1997- 2004 гг. – начальнік вучэбна-метадычнага аддзела Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 2004 г. – прафесар кафедры металарэзных станкоў і інструментаў і кафедры тэхналогіі і абсталявання машынабудаўнічай вытворчасці названай установы вышэйшай адукацыі.

Навуковыя інтарэсы Анатоля Галембіеўскага – тэорыя тэхнічных сістэм, сістэмалогія спосабаў формаўтваральнай апрацоўкі ў машынабудаванні, кінематычная структура металарэзных станкоў.

Навукоўцам апублікавана звыш 85 артыкулаў у профільных выданнях. Абаронена аўтарскімі сведчаннямі СССР, патэнтамі Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі звыш 100 вынаходак.

Па матэрыялах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).

Фота: НЦІУ