XVI сезон Міжнароднага дзіцячага конкурсу «Школьны патэнт – крок у будучыню!»
10 сентября 2024
Цікавае
Стартаваў прыём заявак для ўдзелу ў XVI сезоне Міжнароднага дзіцячага конкурсу «Школьны патэнт – крок у будучыню!».
Арганізатарамі конкурсу выступаюць Асацыяцыя цэнтраў падтрымкі тэхналогій і інавацый, Фонд «Цэнтр міжнароднага супрацоўніцтва «Кадуцей», Еўразійскае патэнтнае ведамства пры падтрымцы Федэральнай службы па інтэлектуальнай уласнасці (Распатэнт), Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці і інш.
Конкурс складаецца з чатырох этапаў. Удзельнічаць могуць грамадзяне любой краіны і асобы без грамадзянства ва ўзросце ад 7 да 18 гадоў. Ад рабят прымаюцца работы (праекты) у навукова-тэхнічнай сферы (вынаходствы і карысныя мадэлі) і ў сферы дызайну (прамысловыя ўзоры), а таксама іншыя работы, якія маюць творчы характар і адпавядаюць намінацыям конкурсу.
Лепшыя работы ўзнагароджваюцца граматамі Распатэнта, сертыфікатамі Еўразійскага патэнтнага ведамства, накіроўваюцца на экспертызу Еўразійскага патэнтнага ведамства для наступнага ўзнагароджання залатым медалём «Погляд у будучыню».
Навуковыя і творчыя кіраўнікі работ пераможцаў (гран-пры) узнагароджваюцца гадавым абанементам на адукацыйныя праграмы дадатковай прафесійнай адукацыі (павышэнне кваліфікацыі) Інстытута міжнароднага бізнесу і права Асацыяцыі цэнтраў падтрымкі тэхналогій і інавацый.
Падача конкурсных работ для першага этапу працягнецца да 25 снежня 2024 г.
Азнаёміцца з умовамі і зарэгістравацца для ўдзелу можна па спасылцы.
Па матэрыялах Міжнароднага дзіцячага праекта «Школьны патэнт»
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).
Фота: schoolpatent.ru/