Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Стан і перспектывы развіцця міжнароднай дзяржаўнай сеткі навукова-тэхнічнай інфармацыі»

10 сентября 2025

Цікавае

9-10 кастрычніка 2025 г. адбудзецца III Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Стан і перспектывы развіцця міжнароднай дзяржаўнай сеткі навукова-тэхнічнай інфармацыі».

Арганізатары – Дзяржаўная публічная навукова-тэхнічная бібліятэка Расіі і Рэспубліканская навукова-тэхнічная бібліятэка пры падтрымцы Міністэрства навукі і вышэйшай адукацыі Расійскай Федэрацыі, Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь.

Мэта канферэнцыі – аналіз сучасных тэндэнцый у сферы фарміравання, апрацоўкі і выкарыстання навукова-тэхнічнай інфармацыі, пошук рашэнняў па стварэнні і ўдасканаленні прынцыпаў міждзяржаўнага абмену навукова-тэхнічнай літаратурай і інфармацыяй, якія спрыяюць развіццю навукова-тэхнічнага прагрэсу, павышэнню даступнасці ведаў у галіне навукі і тэхнікі.

Да ўдзелу запрашаюцца вядучыя спецыялісты навукова-тэхнічных бібліятэк, адукацыйных і навуковых арганізацый, органаў і цэнтраў навукова-тэхнічнай інфармацыі.

Удзел у канферэнцыі бясплатны. Фармат гібрыдны. Рэгістрацыя ўдзельнікаў – да 20 верасня 2025 г. Па выніках канферэнцыі будзе апублікаваны зборнік дакладаў. Лепшыя даклады будуць апублікаваныя ў часопісе «Навуковыя і тэхнічныя бібліятэкі».

Падрабязней пра мерапрыемства – па спасылцы.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).

Фота: НЦІУ