10.07.2025

Генеральны дырэктар Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці (САІУ) Дарэн Танг расказаў, што ў 2024 г. агульны кошт нематэрыяльных актываў дасягнуў амаль 80 трлн долараў, што перавышае памер найбуйнейшых эканомік свету, разам узятых.

«Нягледзячы на цяжкасці і супрацьдзеянне, глабальная інавацыйная дзейнасць не слабее. Кожную хвіліну ў розных кутках свету падаецца звыш 40 заявак на рэгістрацыю аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці», – адзначыў Д. Танг.

У сваім выступе ён таксама прадставіў агляд работы САІУ па чатырох стратэгічных напрамках, адзначыўшы, што за апошнія чатыры гады праграмамі, праектамі і падтрымкай САІУ былі ахоплены 400 тыс. маладых людзей, 300 тыс. жанчын і 200 тыс. малых і сярэдніх прадпрыемстваў, г. зн. тых груп, якія традыцыйна недастаткова актыўна карыстаюцца глабальнай сістэмай ІУ.

«У мінулым годзе аднавіўся рост колькасці міжнародных заявак САІУ, пададзеных па лініі Дагавора аб патэнтнай кааперацыі, Мадрыдскай сістэмы (для таварных знакаў) і Гаагскай сістэмы (для прамысловых узораў), і арганізацыя адзначыла важную вяху ў рэгістрацыі пяцімільённай заяўкі па працэдуры PCT», – паведаміў Д. Танг.        

Больш падрабязна з дакладам Генеральнага дырэктара САІУ можна азнаёміцца па спасылцы.

Па матэрыялах САІУ

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).


Фота: flickr.com/
Вверх