Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк абвясціў набор на лістападаўскую адукацыйную змену

10 июня 2025

Цікавае

Ва ўстанове адукацыі «Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк» стартаваў прыём заявак на адукацыйную змену, якая пройдзе з 30 кастрычніка па 22 лістапада 2025 г. Да ўдзелу ў конкурсным адборы запрашаюцца навучэнцы 9-11 класаў.

Адбор будзе праводзіцца ў два этапы. Для ўдзелу ў 1 этапе адбору неабходна накіраваць на сайт заяўку і праект (у фармаце PDF) альбо заяўку і дакументы, якія пацвярджаюць перамогі і (або) удзел у міжнародных і (або) рэспубліканскіх адукацыйных мерапрыемствах.

Заяўку можна падаць па 16 чэрвеня 2025 г.

З падрабязнай інфармацыяй аб змене і адукацыйных кірунках можна азнаёміцца па спасылцы.

Даведка:
Адукацыйныя змены – адзін з ключавых кірункаў дзейнасці Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка, які прапануе бясплатнае навучанне па розных праграмах. Заняткі праводзяць выкладчыкі вядучых устаноў вышэйшай адукацыі краіны на базе сучасных навуковых лабараторый.

Навучэнцы, якія паспяхова завяршылі праграму, могуць атрымаць рэкамендацыі да залічэння ў ВНУ без уступных выпрабаванняў на спецыяльнасці профіляў адукацыі «Тэхніка і тэхналогіі» і «Прыродазнаўчыя навукі», а таксама ў ліцэі з паглыбленым вывучэннем прадметаў у рамках профільнага навучання.

Па матэрыялах Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарку

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).

Фота: НЦІУ