V Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «АЎТАР/AUTHOR – 2025»

10 марта 2025

Цікавае

21-22 красавіка 2025 г. пройдзе V Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «АЎТАР/AUTHOR – 2025». Тэма канферэнцыі – «Гармонія і рытмы інтэлектуальнай уласнасці».

Арганізатары форуму: Федэральная служба па інтэлектуальнай уласнасці, Федэральны інстытут прамысловай уласнасці, Еўразійская патэнтная арганізацыя, Міжнародны навукова-адукацыйны цэнтр «Кафедра ЮНЕСКА па аўтарскім праве, сумежных, культурных і інфармацыйных правах» Нацыянальнага даследчага ўніверсітэта «Вышэйшая школа эканомікі», Расійская дзяржаўная акадэмія інтэлектуальнай уласнасці.

Канферэнцыя традыцыйна прымеркавана да Міжнароднага дня кнігі і аўтарскага права (23 красавіка), абвешчанага ЮНЕСКА, і Міжнароднага дня інтэлектуальнай уласнасці (26 красавіка), абвешчанага Сусветнай араганізацыяй інтэлектуальнай уласнасці.

Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі профільных міністэрстваў і ведамстваў, Суда па інтэлектуальных правах, творчых саюзаў, патэнтных ведамстваў, таварыстваў па калектыўным кіраванні правамі, а таксама прававеды, патэнтныя павераныя, адвакаты, вынаходнікі, грамадскія дзеячы, юрысты-практыкі, студэнты, аспіранты і выкладчыкі, навуковыя супрацоўнікі даследчых цэнтраў і інш.

Фармат канферэнцыі гібрыдны (вочна і анлайн). Рабочыя мовы: руская, англійская. Удзел у канферэнцыі бясплатны.

Заяўкі на ўдзел у канферэнцыі прымаюцца на сайце кафедры ЮНЕСКА НДУ ВШЭ: у якасці дакладчыкаў – да 4 красавіка 2025 г.; у якасці вочных слухачоў – да 12 красавіка 2025 г.; у якасці анлайн-слухачоў – да 18 красавіка 2025 г.

З падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца па спасылцы.

Па матэрыялах ЕАПА

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).


Фота: НЦІУ