У навукова-практычным часопісе «Энергаэфектыўнасць» (№ 11, 12 за 2023 г.) у рубрыцы «Практыка энергазберажэння» апублікаваны матэрыялы, падрыхтаваныя Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ), якія змяшчаюць інфармацыю аб апошніх выдадзеных патэнтах на вынаходствы ў сферы энергазберажэння і энергаэфектыўнасці.
Прадстаўленыя звесткі аб вынаходствах, якія адносяцца да розных абласцей навукі і тэхнікі, знаёмяць чытачоў з айчыннымі тэхнічнымі рашэннямі, патэнты на якія выдадзены НЦІУ.
Азнаёміцца з поўным пералікам аб'ектаў права прамысловай уласнасці, зарэгістраваных у адпаведных дзяржаўных рэестрах Рэспублікі Беларусь, можна ў базе даных ведамства.
Даведка:
Навукова-практычны часопіс «Энергаэфектыўнасць» (выдаецца з 1997 г.) Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Белінвестэнергазберажэнне» адлюстроўвае тэарэтычныя і практычныя аспекты рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў галіне энергазберажэння.
Адна з задач часопіса – папулярызацыя палітыкі эфектыўнага энергазберажэння і фарміраванне ў грамадстве псіхалогіі эканоміі і беражлівасці.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).
Фота: journal.bies.by/