Карысныя рэсурсы ў сферы інтэлектуальнай уласнасці: Belt and Road IP Cooperation як пляцоўка для міжнароднага супрацоўніцтва

9 сентября 2025

Цікавае

Belt and Road IP Cooperation – гэта курыруемы патэнтным ведамствам Кітая міжнародны праект, прысвечаны супрацоўніцтву патэнтных ведамстваў розных краін у рамках праграмы «Пояс і Шлях». На партале размешчаны шэраг інфармацыйных блокаў, якія змяшчаюць карысныя звесткі ў сферы інтэлектуальнай уласнасці.

Асноўнымі напрамкамі работы рэсурсу з'яўляюцца:

  • абмен меркаваннямі паміж краінамі – удзельнікамі праграмы «Пояс і Шлях» па пытаннях заканадаўства і палітыкі ў галіне інтэлектуальнай уласнасці;
  • павышэнне дасведчанасці наведвальнікаў партала ў галіне аховы і абароны інтэлектуальных правоў. З гэтай мэтай на сайце размешчаны шэраг спецыялізаваных метадычных выданняў;
  • прадастаўленне карыстальнікам статыстыкі з розных краін у галіне патэнтавання вынаходстваў, карысных мадэляў, прамысловых узораў і рэгістрацыі сродкаў індывідуалізацыі;
  • публікацыя вынікаў маркетынгавых даследаванняў у асобных краінах з мэтай прасоўвання паслуг у галіне інтэлектуальнай уласнасці.

Усё гэта робіць партал запатрабаваным сярод зацікаўленых асоб, якія жадаюць больш даведацца аб інтэлектуальнай уласнасці і звязаных з ёй магчымасцях.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).

Фота: bri-ip.com/