У красавіку 2026 г. у Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэцы (РНТБ) праходзіць віртуальная тэматычная выстава «Камерцыялізацыя інтэлектуальнай уласнасці».
На выставе прадстаўлены вучэбныя дапаможнікі і публікацыі з перыядычных выданняў, прысвечаныя ключавым пытанням, звязаным з уводам аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці ў камерцыйны абарот. Асаблівая ўвага надаецца спецыфіцы камерцыялізацыі ў дзяржаўных арганізацыях, навуковых установах і ўстановах адукацыі, а таксама асаблівасцям, звязаным з характарам іх дзейнасці.
Сярод прадстаўленых тэматычных публікацый артыкулы навукова-практычнага часопіса «Інтэлектуальная ўласнасць у Беларусі», а таксама матэрыялы Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Інтэлектуальная ўласнасць у сучасным свеце: выклікі часу і перспектывы развіцця».
Выстава будзе карысная юрыстам, кіраўнікам прадпрыемстваў, студэнтам і ўсім зацікаўленым у камерцыялізацыі аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці.
Наведаць выставу патэнтнага фонду РНТБ можна па спасылцы.
Па матэрыялах РНТБ
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).
Фота: Злата Лукашэвіч