28 Міжнародны салон вынаходстваў і інавацыйных тэхналогій «Архімед»

8 октября 2024

Цікавае

У перыяд з 18 па 20 сакавіка 2025 г. у Маскве пройдзе  28 Міжнародны салон вынаходстваў і інавацыйных тэхналогій «Архімед» (Салон). Мерапрыемства праходзіць штогод пры падтрымцы Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці, Еўразійскага патэнтнага ведамства і міжнародных арганізацый вынаходнікаў і інаватараў.

Мэтай Салона з'яўляецца абмен вопытам, актывізацыя вынаходніцкай, патэнтна-ліцэнзійнай і інавацыйнай дзейнасці, развіццё рынку новых прадуктаў і паслуг.

Таксама «Архімед» з'яўляецца стартавай пляцоўкай для выхаду на рынак новых вынаходстваў і тэхналогій, спрыяе ўмацаванню сувязі паміж вынаходнікамі і вытворцамі інавацыйнай прадукцыі еўразійскіх краін.

У праграме 28 Салона будуць прадстаўлены конкурсная і дзелавая праграмы:

  • міжнародная выстава вынаходстваў, інавацыйных тэхналогій, новых прадуктаў і паслуг;
  • міжнародная выстава-прэзентацыя таварных знакаў і найменняў месцаў паходжання тавараў «Таварны знак ЛІДЭР» з дэманстрацыяй вырабаў і тэхналогій ад вядучых сусветных гандлёвых марак;
  • комплекс навучальных мерапрыемстваў ва «Універсітэце вынаходніка»;
  • прэзентацыі праектаў дэлегацый замежных вынаходнікаў.

Штогод у мерапрыемстве прымаюць удзел больш за 200 удзельнікаў з розных краін свету. Таксама ў рамках Салона праходзіць узнагароджанне найбольш годных вынаходнікаў, атрымаўшых Гран-пры «Залаты Архімед» за комплекс вынаходстваў і інавацыйных праектаў, прадстаўленых на Салоне.

Па матэрыялах Салона «Архімед»

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).


Фота: Салона «Архімед»