08.08.2024

Сусветная арганізацыя інтэлектуальнай уласнасці (САІУ) апублікавала штогадовую справаздачу аб дзейнасці Цэнтраў падтрымкі тэхналогій і інавацый (ЦПТІ) за 2023 год «Развіццё экспертных ведаў для пашырэння магчымасцяў мясцовых наватараў».

Дакумент ахоплівае ключавыя падзеі, якія адбыліся ў глабальнай сетцы ЦПТІ ў 2023 годзе, і паказвае дасягненні нацыянальных і рэгіянальных сетак ЦПТІ, якія складаюцца з 1,5 тыс. цэнтраў у 93 краінах свету.

Акрамя таго, справаздача ўключае інфармацыю аб новых рэсурсах і праграмах САІУ, прызначаных для пашырэння магчымасцяў ЦПТІ і структур перадачы тэхналогій. Асаблівая ўвага нададзена ўмацаванню ведаў і навыкаў у галіне прадастаўлення мэтавых паслуг мясцовым вынаходнікам і наватарам. Таксама дакумент прадстаўляе ініцыятывы і рэсурсы па падтрымцы ЦПТІ з боку САІУ ў бягучым годзе.

Са справаздачамі САІУ аб дзейнасці ЦПТІ за папярэднія гады можна азнаёміцца па спасылцы.

Па матэрыялах САІУ

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: НЦІУ
Вверх