08.05.2026

Напярэдадні 81-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне ў Нацыянальным цэнтры інтэлектуальнай уласнасці пярвічнай прафсаюзнай арганізацыяй пры падтрымцы кіраўніцтва ведамства арганізавана выстава дзіцячых малюнкаў «Свет вачыма дзяцей». Юныя мастакі – дзеці работнікаў ведамства стварылі яркія вобразы, напоўненыя шчырай любоўю да Радзімы, павагай да подзвігу герояў і верай у мірную будучыню. Шэраг работ прысвечаны дасягненням сучаснай Беларусі, прыгажосці беларускай прыроды і знакавым месцам, звязаным з Вялікай Перамогай над фашызмам.


Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).


Фота: Злата Лукашэвіч
Вверх