08.04.2026

Напярэдадні Міжнароднага дня інтэлектуальнай уласнасці 24 красавіка 2026 г. у Маскве адбудзецца VIII Міжнародная канферэнцыя «Эра IP 2026: Інтэлектуальная ўласнасць – формула інавацыйнай эканомікі». Мерапрыемства арганізавана Федэральнай службай па інтэлектуальнай уласнасці пры падтрымцы Федэральнага інстытута прамысловай уласнасці, Дэпартамента прадпрымальніцтва і інавацыйнага развіцця горада Масквы.

У рамках пленарнай сесіі плануецца абмеркаванне стратэгічных мэт па стымуляванні стварэння і выкарыстання аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці ў развіцці інавацыйнай эканомікі. У якасці спікераў выступяць вядучыя міжнародныя IP-эксперты, прадстаўнікі профільных ведамстваў і дзелавых аб'яднанняў.

Таксама ў праграме канферэнцыі:

  • рэкамендацыі для стратэгій кіравання партфелямі інтэлектуальных правоў;
  • удасканаленне рэгулятарнай базы ў сферы інтэлектуальнай уласнасці;
  • выкарыстанне інструментаў патэнтнай аналітыкі для менеджменту інавацый у прамысловасці;
  • механізмы камерцыялізацыі аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці;
  • інструменты фарміравання ліквідных эканамічных актываў на аснове аб'ектаў патэнтнага права і сродкаў індывідуалізацыі;
  • прафілактыка незаконнага абароту аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці на гандлёвых пляцоўках і электронна-лічбавых платформах і інш.

Азнаёміцца з праграмай мерапрыемства і зарэгістравацца для ўдзелу можна па спасылцы.

Па матэрыялах Распатэнта

Больше новостей об интеллектуальной собственности – в наших соцсетях (FacebookInstagramTelegram, VK).


Фото: era-ip.ru/eraspring26
Вверх