Сусветны дзень архітэктуры

7 октября 2024

Цікавае

У першы панядзелак кастрычніка штогод адзначаецца Сусветны дзень архітэктуры. Гэты дзень падкрэслівае значнасць архітэктурнай практыкі, якая ўплывае на грамадства і культуру, і важнасць павагі аўтарскіх правоў кожнага архітэктара.

Архітэктура ўяўляе сабой унікальнае спалучэнне мастацтва і тэхналогіі, а кожны праект – гэта вынік не толькі тэхнічных навыкаў, але і індывідуальнага бачання архітэктара. Ахова аўтарскіх правоў на архітэктурныя праекты важная для забеспячэння справядлівага ўзнагароджання аўтараў і захавання арыгінальнасці іх работ. У сучасных умовах, калі лічбавыя тэхналогіі робяць магчымымі лёгкае капіраванне і мадыфікацыю праектаў, увага да інтэлектуальнай уласнасці становіцца асабліва важнай.

Віншуем са святам прафесіяналаў, занятых у сферы праектавання, будаўніцтва і рэстаўрацыі! Жадаем натхнення ў стварэнні унікальных прастор, гармоніі ў кожнай лініі і дэталі, а таксама паспяховых праектаў, якія будуць радаваць нас і будучыя пакаленні. Няхай вашы ідэі ўвасабляюцца ў жыццё, робячы свет прыгажэй і зручней!

Даведка:
У 1985 г. на пасяджэнні Міжнароднага саюза архітэктараў было прынята рашэнне адзначаць Сусветны дзень архітэктуры ў першы панядзелак ліпеня, аднак у 1996 г. у Барселоне на 20-й Генеральнай Асамблеі Міжнародны саюз архітэктараў прыняў рашэнне перанесці Сусветны дзень архітэктуры на першы панядзелак кастрычніка – дзень, у які пад патранажам Арганізацыі Аб'яднаных Нацый адзначаецца Сусветны дзень жылля. Абодва святы пераследуюць мэты павышэння ўвагі да высокіх дасягненняў ў галіне горадабудаўніцтва, а таксама з'яўляюцца выдатнай падставай для далучэння да свету высокага мастацтва, якім па праву і з'яўляецца архітэктура.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).


Фота: Ніна Дубовік