III Форум IT-Акадэмграда «Штучны інтэлект у Беларусі»
7 августа 2024
Цікавае
Нацыянальная акадэмія навук Беларусі сумесна з дзяржаўнай навуковай установай «Аб'яднаны інстытут праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» 10-11 кастрычніка 2024 г. правядзе III Форум IT-Акадэмграда «Штучны інтэлект у Беларусі».
У цэнтры ўвагі мерапрыемства:
- падвядзенне вынікаў дзейнасці навукоўцаў, спецыялістаў навукова-даследчых арганізацый, устаноў адукацыі, вытворчага і IT-сектараў, якія займаюцца даследаваннямі і распрацоўкамі ў галіне штучнага інтэлекту (ШІ);
- тэарэтычныя і практычныя распрацоўкі ў галіне ШІ у Рэспубліцы Беларусь і за мяжой;
- падрыхтоўка кваліфікаваных кадраў па распрацоўцы і ўкараненні тэхналогій ШІ;
- абмеркаванне напрамкаў развіцця заканадаўчай базы ў галіне ШІ ў Рэспубліцы Беларусь;
- перспектывы развіцця ШІ ў Беларусі.
Форум прадстаўляе шырокую дзелавую праграму, якая ўключае выставу вядучых айчынных распрацовак у галіне ШІ і робататэхнікі. Таксама будуць падведзены вынікі адкрытага конкурсу «Лідары штучнага інтэлекту ў Беларусі».
Удзел бясплатны. Па выніках правядзення форуму плануецца выданне зборніка матэрыялаў і каталога.
Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 30 верасня 2024 г.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб мерапрыемстве і рэгістрацыяй можна азнаёміцца па спасылцы.
Па матэрыялах АІПІ НАН Беларусі
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).
Фота: uiip.bas-net.by/forum-it-a/index.html