З 1 ліпеня 2025 г. Міжнародным бюро Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці зменены памеры міжнародных пошлін па міжнародных заяўках PCT.
Азнаёміцца з актуальнымі памерамі пошлін можна па спасылцы.
Даведка:
Пошліны, прадугледжаныя на міжнароднай фазе пры падачы міжнароднай заяўкі, уключаюць пошліну за перасылку, міжнародную пошліну за падачу і пошліну за правядзенне міжнароднага пошуку.
Пошліна за перасылку выплачваецца на карысць атрымліваючага ведамства, якое вызначае яе памер і валюту аплаты.
Міжнародная пошліна за падачу выплачваецца на карысць Міжнароднага бюро, а пошліна за правядзенне міжнароднага пошуку – на карысць адпаведнага міжнароднага пошукавага органа.
Названыя пошліны могуць спаганяцца ў рознай валюце, паколькі кампетэнтныя міжнародныя органы маюць права ўсталёўваць як памер пошліны, так і валюту яе аплаты.
У адпаведнасці з правіламі 14.1(с), 15.3 і 16.1(f) інструкцыі да PCT выплата названых пошлін павінна быць праведзена заяўнікам на працягу аднаго месяца з даты атрымання міжнароднай заяўкі.
Па матэрыялах САІУ
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).
Фота: НЦІУ