Прапануем азнаёміцца з напрамкамі дзейнасці РДАІУ

7 апреля 2025

Цікавае

Расійская дзяржаўная акадэмія інтэлектуальнай уласнасці (РДАІУ) – вышэйшая навучальная ўстанова, якая больш за 55 гадоў рыхтуе спецыялістаў у галіне стварэння, кіравання, прававой аховы, абароны і камерцыйнага выкарыстання інтэлектуальнай уласнасці.

Згодна з рашэннем Савета кіраўнікоў урадаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў ад 19 мая 2011 г. РДАІУ з'яўляецца базавай арганізацыяй дзяржаў-удзельніц СНД па падрыхтоўцы, прафесійнай перападрыхтоўцы і павышэнні кваліфікацыі кадраў у сферы інтэлектуальнай уласнасці. Акадэмія таксама аказвае навукова-кансультацыйную падтрымку пры распрацоўцы міжнародных нарматыўна-прававых актаў у названай сферы.

Асноўныя напрамкі дзейнасці РДАІУ ўключаюць:

  • правядзенне судовай і дасудовай экспертызы (у дачыненні да аб'ектаў аўтарскага і патэнтнага права, таварных знакаў і інш.);
  • ажыццяўленне падрыхтоўкі праектаў дагавораў аб распараджэнні выключнымі правамі на інтэлектуальную ўласнасць;
  • распрацоўку лакальных нарматыўных актаў (палажэння па кіраванні правамі на вынікі інтэлектуальнай дзейнасці, стратэгій камерцыялізацыі выключных правоў і інш.);
  • кансультацыі і падрыхтоўку заключэнняў па пытаннях аховы і абароны інтэлектуальных правоў.

Па матэрыялах РДАІУ

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).

Фота: rgiis.ru/